Аб кампаніі

ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» з 1963 г. паспяхова працуе, вырабляе цукар і спадарожныя цукровай вытворчасці прадукты – патаку-меласы, бураковы жом.
Сваю прадукцыю мы пастаўляем на рынак Беларусі і адпраўляем на экспарт.
На ўсіх этапах развіцця мы прытрымліваліся галоўнага прынцыпу:
выпускаць толькі высакаякасную прадукцыю. Таму што якасць – гарант надзейнасці.
Назапашаны вопыт, сучасныя тэхналогіі, высокая кваліфікацыя персаналу, здольнага вырашаць складаныя задачы, як тэхнічныя, так і эканамічныя, дазваляюць нам займаць трывалыя пазіцыі ў галіне.
З партнёрамі мы будуем адносіны на даверы і ўзаемаразуменні. Мы гарантуем высокую якасць прадукцыі і бескампраміснае выкананне абавязацельстваў.
Гэты сайт створаны для прафесійнага дыялогу. Спадзяемся, што ён паслужыць асновай для плённага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Жадаю Вам поспехаў у ажыццяўленні вызначаных планаў!

Міронаў Віктар Рыгоравіч,
генеральны дырэктар.