Месцазнаходжанне

ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» знаходзіцца ў г. Жабінка, Брэсцкай вобласці ў 30 км на паўночны ўсход ад Брэста.

 

Горад размешчаны ў маляўнічай мясцовасці на беразе памежнай ракі Мухавец ля самага парога Белавежскай пушчы – нацыянальнага гонару двух народаў, беларускага і польскага.

 

Горад Жабінка

  • раённы цэнтр у Брэсцкай вобласці;
  • насяленне 12,8 тысяч чалавек;
  • размешчаны пры ўпадзенні р. Жабінка ў р. Мухавец;
  • з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом з напрамкамі на Брэст, Лунінец, Баранавічы
  • звязаны аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Кобрын, Брэст, Камянец.

 

Тры сярэбраныя паласы у малюнку герба сімвалізуюць сабой вусце рэчкі Жабінка пры ўпадзенні яе ў раку Мухавец. Выявы кветак расліны жабніка абазначаюць імя рэчкі Жабінка, ад якой быў названы горад. Колькасць кветак кажа пра тры Жабінкі: фальварак, пасёлак і чыгуначную станцыю.

 

Афіцыйным годам заснавання горада лічыцца 1871 год. У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак Жабінка стаў уладаннем роду Трэмбіцкіх. Ўпарты памешчык Адольф Трэмбіцкі не дазволіў уладам праводзіць чыгунку па сваіх уладаннях. Прыйшлося аднесці яе ў бок. Тым не менш з’яўленне станцыі дало штуршок да развіцця Жабінкі.

 

У 1905 г. для забеспячэння эканамічных і ваенных патрэб была пракладзена шаша Камянец – Федзькавічы праз Жабінку.

 

Па Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г. Жабінка адышла да Польшчы ў складзе Палескага ваяводства.
З 1939 г. Жабінка ўвайшла ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 г. стала цэнтрам Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Сучасны горад развіваецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж чыгункі.
У цэнтральнай частцы горада знаходзіцца Пакроўская царква (XIX ст.).