Жом сушаны грануляваны, які выпрацоўваецца па СТБ 2053-2010, з яўляецца пабочнай прадукцыяй цукровай вытворчасці, якая ўяўляе сабой зняцукрачаную і высушаную бураковую стружку, што атрымліваецца ў працэсе перапрацоўкі цукровых буракоў на цукар, у выглядзе гранул.
Жом сушаны грануляваны прызначаны для кармлення ўсіх відаў сельскагаспадарчых жывёл, дадання ў камбікармы або кармавыя сумесі.
Фізіка-хімічныя паказчыкі жома сушанага грануляванага:
Вільготнасць - не больш за 13%
Дыяметр гранул - не больш за 20 мм (фактычна не больш за 10 мм)
Даўжыня гранул - не менш за 1,0 дыяметра
Агульная энергетычная пажыўнасць прадукта - не менш за 0,76 кармавых адзінак.
Масавая доля сырога пратэіна (у пераліку на сухое рэчыва) - не менш за 7,0%
Масавая доля цукрозы не больш за 10%
Жом бураковы сырой, выпрацоўваемы па ТУ РБ 190239501.065-2003, з яўляецца пабочным прадуктам, які ўтвараецца ў працэсе перапрацоўкі цукровых буракоў на цукар і ўяўляе сабою абесахараную бураковую габлюшку (мякаць бурака), атрыманую пасля экстракцыі цукрозы.
Жом бураковы сырой прызначаны ў якасці корму ў рацыёне сельскагаспадарчых жывёл.
Фізіка-хімічныя паказчыкі жому сырога:
Масавая доля сухіх рэчываў не менш за 10%