Аб кампаніі
2024 - ГОД ЯКАСЦІ
ГОД ЯКАСЦІ – ЗАЛОГ ПОСПЕХУ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ
КРАІНЫ
У Беларусі якасць разглядаецца найперш з пазіцыі якасці
жыцця людзей. Пры гэтым кожны з нас з яўляецца не толькі спажыўцом, але і
стваральнікам якасці.
Кіраўнік дзяржавы 27 лістапада 2023 г. падпісаў Указ № 375
"Аб аб яўленні 2024 года Годам якасці".
18 студзеня 2024 года быў падпісаны Указ № 21 "Аб
Дзяржаўным знаку якасці"
Якасць працы - залог канкурэнтаздольнасці Беларусі!
Галоўны крытэрый высокай якасці айчыннай прадукцыі - гэта
экспарт экспарт беларускіх тавараў і паслуг і пазнавальнасць нашага
нацыянальнага брэнда "Зроблена ў Беларусі", які прадстаўлены ў 160
краінах свету.
Ключавыя напрамкі па павышэнні якасці вытворчасці і якасці
жыцця:
Павышэнне якасці жыцця - справа кожнага!
У Беларусі створаны ўмовы для далейшага павышэння ўзроўню і
якасці жыцця насельніцтва
Якасны падыход - гэта яшчэ і павага да сябе. Жыць і
працаваць па прынцыпах якасці - значыць знаходзіцца ў пастаянным асабістым
удасканаленні:
Комплекс эканамічных, ідэалагічных, культурных і іншых
мерапрыемстваў, запланаваных у Год якасці, накіраваны на дасягненні амбіцыйнай
мэты: паставіць кантроль якасці тавараў і паслуг, якасці жыцця краіны на больш
высокі ўзровень. І гэтая мэта будзе дасягнута, калі кожны беларус вызначыць для
сябе свой асабісты план па павышэнні якасці сваёй працы, свайго жыцця і будзе
старанна яму прытрымлівацца.
Стандарты якасці мы захавалі, прымножылі, зараз - этап
паляпшэння.