Аб кампаніі


Месцазнаходжанне


ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» знаходзіцца ў г. Жабінка, Брэсцкай вобласці за 30 км на паўночны ўсход ад Брэста.

Горад размешчаны ў маляўнічай мясцовасці на беразе прыгранічнай ракі Мухавец ля самага парога Белавежскай пушчы - нацыянальнага гонару двух народаў, беларускага і польскага.

Горад Жабінка:
раённы цэнтр у Брэсцкай вобласці; насельніцтва 14200 чалавек;
размешчаны пры ўпадзенні р. Жабінка ў р. Мухавец;
з яўляецца буйным чыгуначным вузлом з напрамкамі на Брэст, Баранавічы.
звязаны аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Кобрын, Брэст, Камянец.

Тры сярэбраныя палосы ў адлюстраванні герба сімвалізуюць сабой вусце рэчкі Жабінка пры ўпадзенні яе ў раку Мухавец. Выявы кветак расліны жабніка абазначаюць імя рэчкі Жабінка, ад якой быў названы горад. Колькасць кветак гаворыць аб трох Жабінках: фальварку, пасёлку і чыгуначнай станцыі.

Афіцыйным годам заснавання горада лічыцца 1871 год. У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак Жабінка стаў уладаннем роду Трэмбіцкіх. Упарты памешчык Адольф Трэмбіцкі не дазволіў уладам праводзіць чыгунку па сваіх уладаннях. Прыйшлося аднесці яе ў бок. Тым не менш з яўленне станцыі дало штуршок да развіцця Жабінкі.

У 1905 г. для забеспячэння эканамічных і ваенных патрэб была пракладзена шаша Камянец - Федзькавічы праз Жабінку.

Па Рыжскай мірнай дамове 1921 г. Жабінка адышла да Польшчы ў складзе Палескага ваяводства. З 1939 г. Жабінка ўвайшла ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 г. стала цэнтрам Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сучасны горад развіваецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж чыгункі.

У цэнтральнай частцы горада знаходзіцца Пакроўская царква (XIX ст.).

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ