НАША МІСІЯ:
Вырабляць якасную і бяспечную прадукцыю, задавальняць і апярэджваць чаканні Спажыўцоў, павышаць канкурэнтныя перавагі.
Наша бачанне
Мы бачым сябе найбуйнейшым высокатэхналагічным прадпрыемствам-экспарцёрам цукровай галіны Рэспублікі Беларусь, які функцыянуе на аснове адладжаных бізнес-працэсаў на аснове партнёрства, укладання інвестыцый у інавацыі, якое гарантуе адпаведнасць якасці і бяспекі прадукцыі патрабаванням сусветных стандартаў.
Стратэгічнай мэтай нашай палітыкі з яўляецца:
Забеспячэнне эканамічнай стабільнасці, удасканаленне і развіццё прадпрыемства, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, павелічэнне выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням сусветных стандартаў, зніжэнне сабекошту прадукцыі з мэтай умацавання лідзіруючых пазіцый на існуючых і будучых рынках, падтрымання ўпэўненасці і даверу Спажыўцоў да прадпрыемства, як да надзейнага і партнёру.
Асноўныя задачы
- Ажыццяўленне дзейнасці прадпрыемства з улікам інтарэсаў і чаканняў Спажыўцоў і зацікаўленых бакоў, утрыманне высокага іміджу Пастаўшчыка якаснай і бяспечнай прадукцыі на асвоеных і новых рынках збыту.
- Павышэнне задаволенасці Спажыўцоў шляхам эфектыўнага і дзейснага функцыянавання і пастаяннага паляпшэння сістэм менеджменту на аснове рызыка-арыентаванага падыходу, аналізу небяспек і крытычных кантрольных кропак.
- Нарошчванне аб ёмаў вытворчасці прадукцыі.
- Зніжэнне сабекошту прадукцыі і атрыманне прыбытку.
- Павышэнне эфектыўнасці працэсаў вытворчасці праз укараненне найноўшых, сучасных і рэсурсазберагальных тэхналогій.
- Развіццё і падтрыманне доўгатэрміновых, узаемавыгадных партнёрскіх адносін з Пастаўшчыкамі і Спажыўцамі.
- Забеспячэнне абмену інфармацыяй па пытаннях бяспекі харчовых прадуктаў са знешнімі арганізацыямі і ўнутры прадпрыемства.
- Уцягванне персаналу ў бесперапынны працэс навучання і сталага паляпшэння.
- Умацаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, павышэнне карпаратыўнай культуры.
Шляхі рэалізацыі асноўных задач:
- Захаванне абавязковых патрабаванняў НПА, ТНПА, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь, ЕўрАзЭС, краінах Еўрасаюза.
- Выкананне мэтавых паказчыкаў, даведзеных органамі дзяржаўнай улады і кіравання, з улікам патрэбнасцей і чаканняў спажыўцоў і зацікаўленых бакоў, якія маюць дачыненне да СМЯ прадпрыемства.
- Пашырэнне асартыменту прадукцыі па відах фасовак з мэтай забеспячэння задавальнення запытаў Спажыўцоў і рынку.
- Укараненне сучасных метадаў кіравання якасцю, пастаянны аналіз небяспек і маніторынг у крытычных кантрольных кропках, ідэнтыфікацыя, аналіз і кіраванне рызыкамі
- Вызначэнне, планаванне і ўкараненне паляпшэнняў на пастаяннай аснове.
- Павелічэнне вытворчай магутнасці прадпрыемства да 10 000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў за суткі ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця цукровай прамысловасці.
- Рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы прадпрыемства.
- Удасканаленне тэхналагічных працэсаў вытворчасці прадукцыі, метадаў выпрабаванняў і лабараторнага кантролю за кошт правядзення планамернай рэканструкцыі, мадэрнізацыі абсталявання, аўтаматызацыі працэсаў, мерапрыемстваў па рэсурса- і энергазберажэнні, аснашчэння лабараторый сучаснымі сродкамі вымярэнняў і выпрабавальным абсталяваннем.
- Эканомнае і беражлівае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў пры ажыццяўленні вытворчай дзейнасці.
- Захаванне тэхналагічнай дысцыпліны, забеспячэнне і падтрыманне інфраструктуры і вытворчага асяроддзя ў адпаведнасці з санітарнымі, ветэрынарнымі і гігіенічнымі патрабаваннямі.
- Узаемавыгаднае супрацоўніцтва з пастаўшчыкамі, якое забяспечвае якасць і бяспеку пастаўляемай прадукцыі.
- Аператыўнае рэагаванне на працэсы вытворчасці, кантролю і пастаўкі прадукцыі з мэтай задавальнення запатрабаванняў і чаканняў Спажыўцоў, выяўленых на аснове аналізу іх задаволенасці.
- Пастаяннае падтрыманне ў працоўным стане эфектыўных схем абмену інфармацыяй са знешнімі арганізацыямі і ўнутры прадпрыемства.
- Актыўнае супрацоўніцтва і атрыманне ад пастаўшчыкоў гарантый якасці і бяспекі сыравіны, матэрыялаў, абсталявання і камплектуючых, якія забяспечваюць выпрацоўку якаснай і бяспечнай прадукцыі.
- Стварэнне ўмоў для бесперапыннага навучання, павышэння кваліфікацыі і прафесійнага росту працаўнікоў прадпрыемства.
- Забеспячэнне каманднай працы, з улікам размеркавання роляў, абавязкаў і паўнамоцтваў з мэтай выканання стратэгічных задач і мэт прадпрыемства.
- Стварэнне бяспечных і камфортных умоў працы, забеспячэнне сацыяльных гарантый для працаўнікоў прадпрыемства, павышэнне выканальніцкай дысцыпліны і карпаратыўнай культуры.
Заключэнне
Кіраўніцтва ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод" лічыць забеспячэнне высокай якасці і бяспекі прадукцыі свядомым абавязкам кожнага работніка прадпрыемства і бярэ на сябе адказнасць за рэалізацыю Палітыкі ў галіне якасці і бяспекі, падтрыманне спрыяльнага маральна