Грамадскае аб яднанне
"Беларускі саюз жанчын" (далей па тэксце Беларускі саюз жанчын)
створана 14 снежня 1991 года. Яно аб ядноўвае жаночыя арганізацыі па
тэрытарыяльнай і прафесійнай прыкметах.
Беларускі саюз жанчын — аб яднанне жанчын, якое дзейнічае па
іх волі і ў іх інтарэсах, што ствараецца для ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі
справамі, адстойвання ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады правоў і
законных інтарэсаў жанчын, сям і, дзяцей.
Мэтай Беларускага саюза жанчын з яўляецца:
садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын,
забеспячэнні годнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнні ролі жанчын у
грамадскім, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці.
Задачы Беларускага саюза
жанчын:
- актыўнае ўцягванне
жанчын у прадпрымальніцкую дзейнасць, кіраванне справамі грамадства і дзяржавы;
садзейнічанне ўмацаванню сям і, яе аўтарытэту ў грамадстве; аказанне дапамогі
жанчынам ва ўмовах беспрацоўя і масавых звальненняў;
- стварэнне працоўных месцаў для працаўладкавання жанчын;
курсаў, цэнтраў і да т.п. для навучання і перанавучання жанчын новым прафесіям;
арганізацыя надомнай працы для жанчын-інвалідаў, жанчын, якія маюць
дзяцей-інвалідаў, іншых жанчын, якія маюць патрэбу ў такога роду дапамозе;
- узаемадзеянне з
міратворчымі і гуманітарнымі арганізацыямі Еўропы і свету ў галіне аздараўлення
грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы;
- ажыццяўленне
дабрачыннай дзейнасці, аказанне пасільнай дапамогі маламаёмасным сем ям,
адзінокім і састарэлым жанчынам, у тым ліку шляхам атрымання гуманітарнай
дапамогі і наступнага размеркавання яе сярод насельніцтва, якое мае нізкі
сацыяльны статус;
- супрацоўніцтва з
экалагічнымі і міратворчымі арганізацыямі Беларусі, іншых дзяржаў і садзейнічанне
вырашэнню экалагічных праблем, стварэнню бяспечнага для чалавека асяроддзя
пражывання.